У цэнтры асаблівай увагі

Днямі ў Бялынічах адбыўся круглы стол для прадстаўнікоў мнагадзетных сем’яў раёна на тэму: “Аб дадатковай падтрымцы мнагадзетных сем’яў. Ільготы, правы і гарантыі” з удзелам кіраўнікоў і кампетэнтных спецыялістаў зацікаўленых раённых і абласных службаў.

Тарас– Неабходнасць правядзення такой сустрэчы наспела даўно, – адзначыла ў прывітальным слове старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана ТАРАСЕНКА. – Сустракаючыся з людзьмі, асабліва з мнагадзетнымі бацькамі, назіраю такую тэндэнцыю, што пра большасць ільгот, прадугледжаных заканадаўствам, яны проста не ведаюць ці ведаюць зусім мала, а значыць, і не карыстаюцца.

У нашай краіне мнагадзетным сем’ям аказваецца вельмі адчувальная падтрымка. Тым самым стымулюецца нараджэнне ў бацькоў другога і наступных дзяцей. Зараз у Магілёўскай вобласці 57 % нованароджаных складаюць менавіта “другія” дзеці. Па словах Святланы Тарасенка, у рэгіёне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту мнагадзетных сем’яў, якія маюць па трое і больш дзяцей.  За апошнія 5 гадоў іх колькасць вырасла на 2,5 тысячы і зараз складае больш за 9900 сем’яў.

Аб мерах сацыяльнай падтрымкі мнагадзетных сем’яў распавяла начальнік упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта Ірына КАЗЯЛЕЦКАЯ. Галоўныя пункты, на якіх яна спынілася, датычыліся налічэння гэтак званага сямейнага капіталу і павышэння прэстыжу вялікай сям’і праз узнагароджанне жанчын, якія нарадзілі 5 і больш дзяцей, ордэнам Маці. Дарэчы, у нашым раёне гэтай высокай дзяржаўнай узнагароды ўдастоены 39 жанчын.

– Што ж да сямейнага капіталу, то гэтай формай дапамогі скарысталіся ў нашай вобласці больш за 2600 сем’яў, – адзначыла Ірына Казялецкая.

Таксама падчас сустрэчы выступілі кампетэнтныя спецыялісты з розных галін дзейнасці: сацыяльнага страхавання, абласнога аддзела падтрымкі і каардынавання сеткі па крэдытаванні ААТ “ААБ Беларусбанк”, упраўлення ЖКГ аблвыканкама, сфер адукацыі, аховы здароўя, раённых служб газа і электразабеспячэння, землеўпарадкавальнай службы райвыканкама, інспекцыі МПЗ, якія распавялі аб сістэме падтрымкі мнагадзетных сем’яў і льгот для іх, гарантаваных дзяржавай.

прысутныя

 

Падчас сустрэчы прысутныя задавалі шмат пытанняў, большасць якіх тычылася крэдытавання жылля і карыстання льготнымі крэдытамі.

Таксама напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі звярнуцца з пытаннямі да спецыялістаў у індывідуальным парадку і атрымаць вычарпальныя адказы.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *