Калі эмоцыі б’юць праз край…

Першы дзень студзеня 2018 года адзначыўся некалькімі дарожна-транспартнымі здарэннямі, зробленымі адным парушальнікам.

А чацвёртай гадзіне раніцы ў дзяжурную службу РАУС паступіла паведамленне аб тым, што па вуліцы Паштовая райцэнтра вадзіцель аўтамабіля “Пежо” сутыкнуўся з прыпаркаваным на ўзбочыне легкавіком Great Wall і знік з месца ДТЗ.

Праваахоўнікі спынілі парушальніка на вуліцы Мічурына, дзе з яго ўдзелам адбылося яшчэ адно ДТЗ.

Жанчына-вадзіцель “Пежо” выключыла святло фар і ў выніку сутыкнулася з аўтамабілем “Мазда”. Абедзве машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

Па выніках медыцынскага агляду ў ЦРБ стала вядома, што парушальніца знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. Падчас разбіральніцтва жанчына заявіла, што выпіла і села за руль пад уздзеяннем негатыўных эмоцый. У адносінах да яе праваахоўнікі склалі ажно 8 адміністрацыйных пратаколаў!

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *