Вяртанне валютнай выручкі

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца выкананне даручэння Прэзідэнта Беларусі аб забеспячэнні вяртання ў краіну валютнай выручкі.

Устаноўлена, што 18 арганізацыямі вобласці ад замежных партнёраў былі несвоечасова атрыманы тавары па імпартных кантрактах, а таксама грашовыя сродкі за экспартуемую прадукцыю, выкананыя работы, аказаныя паслугі на агульную суму 853,6 тыс. долараў ЗША, 119,5 тыс. еўра і 75 млн расійскіх рублёў. Па выніках праверак усе гэтыя арганізацыі і 23 іх службовыя асобы аштрафаваныя на 247,5 тыс. рублёў.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *