Вынікі кантролю за палявымі работамі

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці адбыўся брыфінг для прадстаўнікоў СМІ па выніках кантролю ў 2017 годзе за правядзеннем палявых работ у сельгасарганізацыях.

Па-ранейшаму выяўляліся недахопы ў раслінаводстве, незадзейнічаныя рэзервы павышэння яго эфектыўнасці. Не ў поўным аб’ёме рыхтавалася сельскагаспадарчая тэхніка.

Сельгасарганізацыі вобласці праводзілі сяўбу яравых і азімых культур з недастатковым унясеннем мінеральных угнаенняў, выяўляліся парушэнні тэхналагічных рэгламентаў пры апрацоўцы сельскагаспадарчых культур у частцы невыканання тэрмінаў іх сяўбы, што прывяло да страт ураджаю.

Не былі выкананыя даручэнні Прэзідэнта Беларусі ў частцы тэрмінаў сяўбы і ўборкі лёну, нарыхтоўкі льнотрасты нумарам 1,5 (фактычны нумар нарыхтаванай ільнатрасты – 0,94).

Не заўсёды вытрымліваліся тэрміны закладкі кармоў, назапашвання іх не ўсюды праводзілася з выкарыстаннем кансервантаў.

Падчас брыфінгу таксама было адзначана, што ў сельскай гаспадарцы рэгіёну адбыліся істотныя станоўчыя зрухі.

У сельгасарганізацыях вобласці намалочана 1175 тыс. тон збожжавых і зернебабовых культур, што склала 115 % да ўзроўню мінулага года. Забяспечаны рост ураджайнасці з 33,4 да 36,8 ц/га. Намолот рапсу ў 2017 годзе склаў 267 % да леташняга паказчыка, ураджайнасць – 19,5 ц/га, што на 5,3 больш. Таксама забяспечаны рост збору бульбы  (106 %) і цукровых буракоў (139 %).

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *