Першая прафесійная перамога

горбаЛепшай у намінацыіМузыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізкультура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўкаў абласным фестывалі маладых педагогаўПрызваннепедагогстала настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага Анастасія ГАРБАЧОВА.

Пераможцаў выбіралі са 132 настаўнікаў Магілёўшчыны, чый працоўны стаж складае менш за 5 гадоў. Адбор праводзіўся ў два этапы – раённы і абласны.

Анастасія Гарбачова працуе ў СШ № 1 першы год, але за гэты час паспела ўстанавіць цесны кантакт са сваімі вучнямі і дасягнуць такіх выдатных вынікаў у конкурсе. У 2016 годзе яна скончыла МДУ імя А.А. Куляшова, дзе вучылася на факультэце фізічнага выхавання. Лічыць, што лепшы прыклад – асабісты.

– Магу назваць сябе педагогам у трэцім пакаленні, – кажа Анастасія. – Хоць амаль што ўсе ў маёй сям’і мелі музычную адукацыю, мне музыка не прыйшлася па душы. Аднак праца з дзецьмі вельмі падабаецца. Зараз вяду ўрокі па фізічнай культуры, асновах бяспекі жыццядзейнасці, гурткі па рытміцы і чарлідынгу.

Да першага, раённага, этапа конкурсу маладая настаўніца падрыхтавала адкрыты ўрок па АБЖ, у якім знаёміла дзяцей са значэннямі розных дарожных знакаў, і візітку ў форме відэароліка з расказам пра сябе.

– За тыдзень да фінальнага этапа даведалася, што прайшла ў яго. Там таксама трэба было правесці міні-ўрок на 10 хвілін, прэзентаваць сябе і выступіць з дакладам на тэму: “Настаўнік учора, сёння, заўтра”, – распавядае Анастасія Гарбачова. – Сабралася група з калектыву школьных настаўнікаў, якія дапамагалі падрыхтавацца да конкурсу, заседжваліся да позняга вечара, за што я ім вельмі ўдзячная.

Родам Анастасія з Бабруйска, а з 9 гадоў жыла ў Магілёве. Муж яе працуе ў Бялынічах, таму і яна пераехала сюды.

– Раней я была больш маўклівая, – прызнаецца настаўніца. – Але ў школе не можа працаваць замкнуты чалавек. За сем урокаў даводзіцца пабачыць 150 вучняў, і з кожным з іх, як ні дзіўна, паспяваю пагутарыць за гэты час. Я вяду ўрокі, у асноўным, у малодшых класах. З маленькімі дзецьмі прасцей, яны больш падатлівыя, ім трэба тлумачыць усё на прыкладах, іх лягчэй зацікавіць. Але, галоўнае, без чаго не абысціся ў настаўніцкай справе, гэта, канечне, любоў да дзяцей. Яны заўсёды адчуваюць, калі гэта пачуццё сапраўднае.

Алена БЫКАВА.

Фота з архіва Анастасіі Гарбачовай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *