Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды” прайшла і на Бялыніччыне

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды”, адным з арганізатараў якой выступае ГА “БРСМ”, прайшла і на Бялыніччыне.

Безимени-1

 

Валанцёры раённай арганізацыі ГА “БРСМ” з ліку школьнікаў і працоўнай моладзі прынялі ўдзел у Навагодніх і Калядных святочных мерапрыемствах для выхаванцаў ЦКРНіР і Старасельскага сацыяльнага прытулку. Яны сабралі для дзяцей неабходныя канцылярскія прыналежнасці, цацкі і іншыя карысныя рэчы.

Значную падтрымку ў зборы іх аказаў і калектыў   БУКП “Жылкамгас”. Сакратар пярвічкі ГА “БРСМ” гэтага прадпрыемства Вольга КАРЧАГІНА перадала падарункі выхаванцам Старасельскага прытулку падчас Навагодняга ранішніка.

Да ўдзелу ў акцыі таксама далучыліся працоўныя калектывы ДРБУ-170, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, устаноў адукацыі, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і іншыя.

Валанцёрскі атрад “Садружнасць” СШ № 2 падрыхтаваў для выхаванцаў ЦКРНіР святочную гульнёвую праграму і падарункі.

Калектывы некаторых устаноў адукацыі самастойна вызначалі, каму неабходна дапамога, і перадавалі падарункі адрасна. Як правіла, дзецям са шматдзетных сем’яў і тых, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Райкамам ГА “БРСМ” такая дапамога была аказана тром сем’ям.

Наталля БАРОДЗЬКА,

першы сакратар

райкама ГА “БРСМ”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *