Начны пажар
А чацвёртай гадзіне раніцы 17 студзеня ў Цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне аб тым, што ў в. Асавец гарыць лазня.
Па прыбыцці пажарных на выклік было зафіксавана адкрытае гарэнне даху лазні. Гаспадыня знаходзілася на вуліцы, з яе слоў, людзей унутры пабудовы не было.
У выніку пажару знішчаны дах у лазні, перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць. Дом і гаспадарчыя пабудовы ўдалося выратаваць. Пацярпелых няма.
Мяркуецца, што прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.