Не далічыліся больш за 100 тыс. рублёў

У ходзе праведзенай Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверкі КУП “Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне Кастрычніцкага раёна  г. Магілёва” выяўлены шэраг праблемных пытанняў і парушэнняў заканадаўства ў сферы жыллёва-камунальных паслуг.

Гэтым прадпрыемствам больш за тры гады не прымаліся меры па спагнанні з асобных уласнікаў нежылых памяшканняў прадугледжаных заканадаўствам камунальных плацяжоў і пені за парушэнне тэрмінаў іх выплаты.

Толькі на капітальны рамонт шматкватэрных жылых дамоў на спецрахунак Магілёўскага гарвыканкама не паступіла больш за 100 тыс. рублёў.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *