Праверылі рынак працы

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за сітуацыяй на рынку працы і выкананнем у рэгіёне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па стварэнні новых працоўных месцаў.

У бягучым годзе ў вобласці адбыліся станоўчыя змены па шэрагу паказчыкаў – знізіўся ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя, скарацілася колькасць працуючых у рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці і інш.

Разам з тым, мясцовымі органамі ўлады не ў поўным аб’ёме забяспечваецца выкананне задання па працаўладкаванні грамадзян на новыя працоўныя месцы на зноў створаных прадпрыемствах.

Арганізацыямі дапускаюцца скажэнні статыстычнай справаздачнасці пры адлюстраванні паказчыка выканання гэтага задання.

Па выніках кантролю Камітэта і Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці з названай справаздачнасці выключана працаўладкаванне 77-мі грамадзян.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *