Кандыдаты ў дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў

У адпаведнасці з артыкуламі 42 і 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, рашэннем акруговай выбарчай камісіі Бялыніцкай выбарчай акругі № 1 па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ад 18 студзеня 2018 г. № 7-1 кандыдатамі ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Бялыніцкай выбарчай акрузе № 1 зарэгістраваны:

ЖЫГАЛАЎ Анатоль Мікалаевіч, 6 красавіка 1961 года нараджэння, генеральны дырэктар ЗАТ “Прамлізінг”, які пражывае ў г. Магілёў, член ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Агульная сума гадавога даходу за 2016 год склала 15062,09 беларускага рубля, ва ўласнасці мае кватэру ў г. Магілёў, зямельны ўчастак і дачу ў аг. Галоўчын Бялыніцкага раёна, акцыі ЗАТ “Прамлізінг”;

МІХАСЁЎ Дзяніс Міхайлавіч, 8 верасня 1987 года нараджэння, электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Магілёўскага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам”, які пражывае ў аг. Вендараж Магілёўскага раёна, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2016 год склала 10750,47 беларускага рубля, ва ўласнасці мае легкавы і грузавы аўтамабілі;

РАМАНЕНКА Уладзімір Андрэевіч, 14 красавіка 1958 года нараджэння, дырэктар ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241”, які пражывае ў г. Бялынічы, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2016 год склала 35301,37 беларускага рубля, ва ўласнасці мае жылы дом і ўчастак у г. Бялынічы, кватэру ў г. Магілёў, аўтамабіль;

СІМАНАВА Вольга Міхайлаўна, 20 студзеня 1970 года нараджэння, намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бялынічы”, якая пражывае ў г. Бялынічы, беспартыйная. Агульная сума гадавога даходу за 2016 год склала 10267,30 беларускага рубля, ва ўласнасці мае кватэру, зямельны ўчастак і незавершаны закансерваваны капiтальны будынак у г. Бялынічы, аўтамабіль.

У адпаведнасці з артыкуламі 42 і 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, рашэннем акруговай выбарчай камісіі Круглянскай выбарчай акругі № 25 па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ад 18 студзеня 2018 г. № 6-1 кандыдатамі ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Круглянскай выбарчай акрузе № 25 зарэгістраваны:

САМАЛАЗАВА Наталля Міхайлаўна, 12 мая 1985 года нараджэння, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Круглае”, якая пражывае ў г. Круглае, беспартыйная. Агульная сума гадавога даходу за 2016 год склала 10803,33 беларускага рубля;

СЫЧОЎ Андрэй Мікалаевіч, 10 чэрвеня 1965 года нараджэння, дырэктар ААТ “Круглянскае аграпрамтэхзабеспячэнне”, які пражывае ў г. Круглае, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2016 год склала 19148,93 беларускага рубля, ва ўласнасці мае жылы дом у г. Круглае, акцыі ААТ “Круглянскае аграпрамтэхзабеспячэнне”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *