Узнагародзілі лепшых

Напярэдадні Дня выратавальніка міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі генерал-лейтэнант унутранай службы Уладзімір ВАШЧАНКА ўручыў узнагароды і прысвоіў званні лепшым выратавальнікам Магілёўшчыны, сярод якіх і супрацоўнікі Бялыніцкага РАНС.

Начальнік РАНС, падпалкоўнік унутранай службы Віталь ВОРАНАЎ узнагароджаны памятным нагрудным знакам “15 год органам i падраздзяленням, падначаленым МНС Рэспублікі Беларусь”.  Камандзір аддзялення ПАВП № 15, прапаршчык унутранай службы Кірыл КАСЦОЎ за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў адзначаны медалём “За бездакорную службу” III ступені.

Начальніку каравула ПАВЧ-1 Уладзіміру СОБАЛЮ прысвоена званне маёр унутранай службы, а вадзіцелю Аляксандру МІНКЕВІЧУ – прапаршчык унутранай службы.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *