22 студзеня стартавала рэспубліканская акцыя ГА “БРСМ” пад назвай “#Молодёжь решает!”

22 студзеня стартавала рэспубліканская акцыя ГА “БРСМ” пад назвай “#Молодёжь решает!”, якая прымеркавана да правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання.

Безимени-1

Ініцыятыву Мінскай гарадской арганізацыі ГА “БРСМ” па зборы прапаноў для будучых дэпутатаў падтрымалі і ў нашым раёне. Цяпер кожны жадаючы выбаршчык зможа напісаць пажаданні патэнцыйным дэпутатам у месцах правядзення пікетаў БРСМ у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты, а таксама ў     час маладзёжных акцый, прысвечаных выбарам.

– Гэта добры шанец данесці да дэпутатаў мясцовых Саветаў свае пажаданні, падзяліцца праблемамі, якія патрабуюць вырашэння, – адзначыла першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля БАРОДЗЬКА. – Пасля заканчэння выбараў наказы ўдзельнікаў акцыі моладзь Магілёўскай вобласці ўручыць народным выбраннікам. Пасланні ананімныя, але можна напісаць сваё прозвішча, кантактную інфармацыю.

22 студзеня пікет быў зладжаны па вуліцы Савецкая. Людзі ахвотна падыходзілі да прадстаўнікоў грамадскай арганізацыі, цікавіліся тым, што адбываецца, а таксама пакідалі свае пажаданні будучым дэпутатам.

– Апусціла ў скрыню свой наказ, спадзяюся, што мой голас будзе пачуты дэпутатамі, – сказала адна з    удзельнікаў акцыі Наталля ТАЛОЧКА.

Мерапрыемствы акцыі “#Молодёжь решает!” будуць праходзіць па 17 лютага ўключна.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *