Бяспека ў кожны дом!

Прафілактычная акцыя пад такой назвай стартуе ў нашым раёне з 1 лютага і працягнецца да канца месяца. Яе галоўная мэта – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх.

Як паказаў аналіз пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна за апошнія 5 гадоў, асноўнымі прычынамі іх узнікнення па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. У большасці выпадкаў пажар – гэта вынік бестурботнасці   і невыкананне правіл бяспекі.

Мерапрыемствы акцыі будуць праходзіць у чатыры этапы ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях, а таксама ў гандлёвых аб’ектах.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *