Канфіскавана 235 літраў алкагольных напояў

Нягледзячы на прафілактычную работу і інфармаванне насельніцтва аб забароне продажу алкагольных напояў фізічнай асобай, якая не зяўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, усё роўна маюць месцы парушэнні заканадаўства.

Безимени-1

Супрацоўнікамі ААПП РАУС 15 студзеня ўстаноўлены факт рэалізацыі жыхаром в. Глубокі Брод 0,5 літра віна ўласнага вырабу. Падчас агляду домаўладання і гаспадарчых пабудоў грамадзяніна выяўлена і канфіскавана 235 літраў вадкасці каламутнага колеру з характэрным пахам спірту. Яна была накіравана на правядзенне экспертызы, па выніках якой будзе прынята рашэнне аб прыцягненні правапарушальніка да адміністрацыйнай адказнасці.

За дадзенае парушэнне часткай 4 арт. 12.27 КаАП прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напояў.

Аляксандр КРОЛ,

старшы інспектар

па дазваляльнай рабоце ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *