Наездзіла на пяць пратаколаў

21 студзеня ў в. Навасёлкі Ланькаўскага сельсавета адбылося ДТЗ, віноўнік якога знік з месца здарэння.

Відавочцы паведамілі супрацоўнікам ДАІ, што невядомы вадзіцель на аўтамабілі чырвонага колеру зрабіў наезд на агароджу прыватнага дома, чым прычыніў яго ўладальніку матэрыяльны ўрон. Дзякуючы неабыякавасці мясцовых жыхароў міліцыянеры хутка ўстанавілі парушальніка. Ёй аказалася маладая жанчына, жыхарка Навасёлак. Яна рухалася па вуліцы на аўтамабілі “Мерседэс”, страціла пільнасць і ў выніку не справілася з кіраваннем транспартнага сродку. Падчас праверкі ўстаноўлена, што жанчына не мае права кіраваць аўтамабілем. У адносінах да парушальніцы ПДР складзены ажно 5 адміністрацыйных пратаколаў.

Адміністрацыйныя працэсы распачаты і ў адносінах да дваіх знаёмых жанчыны, якія валодалі неабходнай для следства інфармацыяй, але наўмысна ўтаілі яе, каб замесці сляды здарэння. За гэта парушэнне іх чакае адказнасць па арт. 24.4 КаАП РБ ў выглядзе штрафу ад 10 да 50 б. в. альбо адміністрацыйны арышт.

Калі вы сталі відавочцам дарожна-транспартнага здарэння з удзелам вашых блізкіх або сяброў, ведайце, што следству патрэбна прадастаўляць толькі праўдзівую і аб’ектыўную інфармацыю. У тым выпадку, калі будзеце ўтойваць яе, можаце нашкодзіць не толькі таму чалавеку, якога абараняеце, але і сабе.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *