Недахопы пры правядзенні лесанарыхтовак

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці сумесна з Магілёўскай аблінспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету праведзены семінар на тэму: “Асноўныя недахопы пры правядзенні лесанарыхтовак”, удзел у якім прынялі галоўныя ляснічыя і інжынеры аховы і абароны лесу ўсіх 15 лясгасаў рэгіёну.

На семінары былі абмеркаваныя выяўленыя кантралёрамі парушэнні парадку нарыхтоўкі і захоўвання драўніны, пры аглядзе месцаў высечак, перасадкі маладых дрэў і інш.

Асаблівая ўвага была нададзена ўстаноўленым прыпіскам аб’ёмаў выкананых работ пры правядзенні высечак лесу. З гэтым звязана  неабгрунтаванае налічэнне зарплаты і спісанне гаруча-змазачных матэрыялаў за кошт бюджэтных сродкаў.

Удзельнікамі семінара было адзначана, што недастатковы кантроль лясной аховы за правядзеннем высечак лесу прыводзіць да пакідання на дзялянках недасечаных дрэў і іншых парушэнняў лесагаспадарчага заканадаўства.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *