Парушэнні на фабрыцы марожанага

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю і аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ “Магілёўская фабрыка марожанага”, якая з’яўляецца адной з найбуйнейшых у рэгіёне. 

Органы кіравання таварыства ў цэлым забяспечваюць выкананне даведзеных паказчыкаў развіцця прадпрыемства і прыбытковую працу, у тым ліку за кошт мадэрнізацыі вытворчасцей, пашырэння асартыменту прадукцыі.

Разам з тым, у дзейнасці прадпрыемства кантралёрамі выяўлены шэраг сістэмных парушэнняў і недахопаў, у ліку якіх невыкананне асобных патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, парадку арганізацыі і правядзення закупак, неабгрунтаванае ўзаемадзеянне з пасрэдніцкімі структурамі.

Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні прадпрыемства і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *