Праверылі парадак на зямлі

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзены маніторынг ходу выканання ў рэгіёне даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб добраўпарадкаванні тэрыторый, паляпшэнні іх санітарнага стану, навядзенні парадку на вытворчых аб’ектах, ліквідацыі фактаў безгаспадарчасці.

На Магілёўшчыне арганізавана праводзіцца неабходная праца, створаны абласны, 23 раённыя і гарадскія штабы па навядзенні парадку на зямлі, зацверджаны склады 24 адпаведных рабочых груп.

Разам з тым, кантралёрамі выяўлены не  адзінкавыя выпадкі і недахопы, звалкі будаўнічага і бытавога смецця, а таксама напаўразбураныя і незавершаныя будаўніцтвам будынкі, якія ўяўляюць патэнцыйную небяспеку для грамадзян.

Патрабуе больш пільнай увагі і стан спраў у лясным фондзе, на вытворчых тэрыторыях асобных прадпрыемстваў.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *