Адразу два ДТЗ адбыліся 3 лютага на 156-м км аўтадарогі Мінск-Магілёў

Адразу два ДТЗ адбыліся 3 лютага на 156-м км аўтадарогі Мінск-Магілёў.

Безимени-1

Двое маладых магіляўчан кіравалі аўтамабілямі “Фальксваген” і “Додж”. На жаль, яны абодва не ўлічылі асаблівасцей і стан сваіх транспартных сродкаў, а таксама метэаралагічныя ўмовы надвор’я (галалёд), і наехалі на тросавую і  металічную агароджу дарогі. У выніку здарэння аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце асабліва ўважлівыя пры кіраванні аўтатранспартам у зімовых умовах!

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *