Алкаголь – і новая судзімасць

Маладая грамадзянка С. асуджана па ч. 2 арт. 205 КК РБ на пакаранне ў выглядзе 6 месяцаў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам 1 год за тое, што ўкрала грошы ў свайго таварыша падчас святкавання Новага года.

Раней С. ужо была асуджана па ч. 1 арт. 205 КК,  атрымала штраф і, маючы за плячыма непагашаную судзімасць, зрабіла новае злачынства.

31 снежня кампанія з чатырох чалавек, уключаючы С., сабралася дома ў грамадзяніна А., каб адзначыць надыход Новага года. Не абышлося, зразумела, без алкаголю. Калі гаспадар выйшаў на кухню, грамадзянка С. наўмысна выцягнула з паліцы мэблевай секцыі беларускія і расійскія грошы на агульную суму 120 беларускіх рублёў.

Потым кампанія вырашыла пайсці да навагодняй ёлкі на цэнтральную плошчу горада. Пакуль ішлі, С. пералічыла грошы і схавала іх у кішэню. Іх жа сапраўдны ўладальнік ішоў следам, таму нічога бачыць не мог.

Пасля С. пайшла начаваць да Б. Але А., у якога мінулым вечарам адзначалі свята, раніцай 1 студзеня заўважыў прапажу і звярнуўся ў міліцыю. Вінаватую знайшлі і затрымалі ў той жа дзень. Яна ва ўсім прызналася.

Грамадзянка С. нідзе не працуе і злоўжывае спіртнымі напоямі. Змякчальнымі абставінамі з’явілася яе чыстасардэчнае прызнанне, а таксама маленькі сын. Абцяжарваючай абставінай – тое, што злачынства было зроблена ў стане алкагольнага ап’янення.

Таццяна КОЗЫРАВА,

старшы следчы РАСК.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *