Новыя імёны Беларусі – 2018

На базе СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага ў рамках рэспубліканскага прафсаюзнага фестывалю “Працоўныя таленты” раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі правяла раённы этап конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі – 2018”.

вера

Галоўныя задачы гэтага конкурсу – актывізаваць культурна-масавую работу    ў працоўных калектывах, прыцягнуць увагу грамадскасці да нацыянальнай культуры.

Рашэннем журы пераможцамі конкурсу вызначаны наступныя члены прафсаюза:

у намінацыі «Вакал»: І месца – Ірына САЛЯНЮК (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), ІІ месца падзялілі Галіна ШЧУРАКОВА (дапаможная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот) і Юрый ДЗЕРАВЯШКІН (МЦ “Ветразь”), ІІІ месца – Таццяна ДЗЯНІСАВА (Свяцілавіцкі ВПК ДС СШ);

у намінацыі “Харэаграфія” Дыпломам ІІІ ступені ўзнагародзілі Эліну СТАНІШЭЎСКУЮ (СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага);

у намінацыі “Арыгінальны жанр”: І месца занялі Алена МІХАЛЁВА і Вера АНДРЭЙКА (яслі-сад № 2), ІІ месца падзялілі Ала КАЗАНЖЫУ (Запольская СШ) і Ірына ТРАЦЦЯКОВА (ЦЯХЦІНСКІ ВПК ДС СШ), ІІІ месца – Марына ПЛЕХАВА (Вішоўская СШ).

Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і грашовымі прызамі.

Трэба адзначыць, што за актуальнасць тэмы, сцэнічную культуру заахвочаны калектыў ясляў-сада № 2, а таксама Вольга ЧУДАКОВА (Цяхцінскі ВПК ДС СШ).

Марыя КРУГЛІКАВА,

старшыня раённай   арганізацыі

прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *