У Магілёве адбылася выніковая калегія УУС аблвыканкама

У Магілёве адбылася выніковая калегія УУС аблвыканкама, на якой былі падведзены вынікі працы ведамства за мінулы год і вызначаны задачы на бягучы.

губ и красн

Напрыканцы калегіі да прысутных звярнуўся старшыня  аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ. Уладзімір Віктаравіч падзякаваў праваахоўнікам за службу, адзначыўшы высокі ўзровень прафесіяналізму супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Магілёўшчыны, і правёў цырымонію ўзнагароджання. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі кіраўнікі і супрацоўнікі, якія паказалі высокія вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці.

Уладзімір Даманеўскі ўручыў Ганаровую грамату аблвыканкама за добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, дасягнутыя поспехі па раскрыцці і прафілактыцы злачынстваў начальніку Бялыніцкага РАУС, падпалкоўніку міліцыі Сяргею КРАСНОВУ.

Акрамя таго, наш РАУС, разам з Асіповіцкім і Кастрычніцкім г. Магілёва, па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год прызнаны лепшым аддзелам органаў унутраных спраў у Магілёўскай вобласці. Начальнікі названых аддзелаў адзначаны ганаровымі прызамі УУС і каштоўнымі падарункамі.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *