У Мінску адбыўся III Форум “Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”

У Мінску адбыўся III Форум “Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”, арганізатарамі якога выступаюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Безимени-1

Першым пунктам насычанай праграмы стала наведанне экскурсійна-турыстычнай выставы “Прафтур-2018”. Больш за 100 журналістаў, якія прадстаўлялі абласныя і раённыя СМІ краіны, падрабязна пазнаёміліся з рэкрэацыйна-турыстычным патэнцыялам Беларусі, атрымалі поўнае ўяўленне аб разнастайнасці адпачынку і аздараўлення яе жыхароў і гасцей.

– Выстава “Прафтур-2018” – гэта наш прафсаюзны ўклад у развіццё такога важнага і патрэбнага для ўсёй рэспублікі напрамку, як турызм, – адзначыў старшыня ФПБ Міхаіл ОРДА, адкрываючы мерапрыемства. – У многіх краінах свету гэты сектар эканомікі прыносіць значныя прыбыткі і забяспечвае прадукцыйную занятасць людзей. Бо ўязны і ўнутраны турызм даюць дадатковыя стымулы для развіцця такіх спадарожных сфер, як гандаль, грамадскае харчаванне, транспарт, гасцінічны бізнес і многія іншыя. Такім чынам, з’яўляюцца каласальныя магчымасці для самазанятасці людзей, што вельмі важна.

На выставе былі прадстаўлены туры выхаднога дня, насычаныя экскурсійныя праграмы ў Беларусі і за мяжой, адпачынак на моры ад вядучых беларускіх і замежных тураператараў. Асаблiвую ўвагу арганізатары ўдзялілі прамысловаму турызму як аднаму з самых перспектыўных напрамкаў, цікавасць да якога пастаянна павышаецца. Гасцей таксама чакала яркая анімацыйная праграма, дэгустацыі нацыянальных страў і магчымасць прама на месцы апрабаваць на сабе найноўшае медыцынскае абсталяванне.

Майстар-класы для журналістаў рэгіянальных газет правялі галоўныя рэдактары “Сельскай газеты” і “Звязды” Сяргей МІХОВІЧ і Павел СУХАРУКАЎ, адпаведна, а таксама рэдактар інфармацыйнага партала ФПБ 1prof.by Аляксей ПАШКЕВІЧ.

У другі дзень форуму ў Доме прафсаюзаў прайшло пашыранае пленарнае пасяджэнне з удзелам прадстаўнікоў СМІ, абласных, гарадскіх і раённых арганізацый прафсаюзаў. Перад яго ўдзельнікамі выступілі і адказалі на ўсе іх пытанні Міхаіл Орда, а таксама начальнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай работы Міністэрства інфармацыі Беларусі Таццяна ХМЕЛЬ, намеснік старшыні ФПБ Алена МАНКЕВІЧ.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота з сайта 1prof.by.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *