За асабісты ўклад у развіццё рэгіёну

Напярэдадні ўрачыстага сходу з нагоды юбілею Магілёўскай вобласці ў абласным цэнтры прайшло ўшанаванне прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці Прыдняпроўскага краю, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё рэгіёну. Заслужаныя ўзнагароды ім уручылі старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ірына РАІНЧЫК.

казим

Сярод узнагароджаных была і прадстаўнік Бялыніччыны. Падзяку Магілёўскага абласнога выканаўчага                камітэта ўручылі кіраўніку ўзорнага харэаграфічнага ансамбля РЦК “Созвездие” Ірыне КАЗІМІРСКАЙ, якая была ўзнагароджана за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскай вобласці і ў сувязі з 80-годдзем з дня яе ўтварэння.

– У адным з залаў Палаца грамадзянскіх абрадаў Магілёва быў арганізаваны ўрачысты і цёплы прыём, – падзялілася ўражаннямі Ірына Іванаўна. – Усіх, хто там сабраўся, павіншавалі старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі і яго намеснік Андрэй КУНЦЭВІЧ. Таксама радасна ўсведамляць, што ўклад Бялыніччыны ў сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё вобласці значны і адчувальны, а праведзеная намі праца не засталася незаўважанай. Таму мерапрыемства пакінула самыя добрыя ўражанні. 

Алена БЫКАВА.

Фота з сайта

Магаблвыканкама.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *