За плённую працу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 51 “Аб узнагароджанні”, у адпаведнасці з якім за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў дзяржаўных узнагарод удастоены шэраг работнікаў, спецыялістаў і кіраўнікоў галіны.

Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджана аператар машыннага даення кароў СВК “Калгас “Радзіма” Вольга ПАНЦЯЛЕЕВА.

Працоўныя заслугі трактарыста-машыніста гэтай гаспадаркі Мікалая ДАРЭЧКІНА адзначаны ганаровым званнем “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”.

Сардэчна віншуем Вольгу Уладзіміраўну і Мікалая Івана- віча!

Міхась КАРПЕЧАНКА. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *