Штогадовы раённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў на базе ФАКу “Друць”.

Штогадовы раённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў на базе ФАКу “Друць”.

тур3

Арганізатарам яго традыцыйна выступілі райвыканкам і райарганізацыя РГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

Удзельнікамі турніру сёлета сталі шэсць каманд з Бялыніччыны. У асноўным, сабраліся маладыя аматарскія зборныя, але паўдзельнічалі і даволі вядомыя бялынічанам каманды БУКП “Жылкамгас” і МЦ “Ветразь”. Гульні праходзілі ў два этапы, па выніках якіх і вызначыўся пераможца – каманда МЦ “Ветразь”.

– Нягледзячы на тое, што колькасць каманд, якія сапернічаюць, у гэтым годзе паменшылася, барацьба была даволі напружанай, – адзначыў старшыня райарганізацыі РГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар Падольскі. – Каманда МЦ “Ветразь”, дарэчы, ні разу нікому не прайграла, а дружына БУКП “Жылкамгас”, якая заняла другое месца, прайграла толькі пераможцу.

Дарэчы, днямі ў аг. Александрыя Шклоўскага раёна прайшлі спаборніцтвы, прысвечаныя памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Удзельнічалі ў іх зборныя ветэранаў вайны ў Афганістане Бялыніцкага, Магілёўскага, Шклоўскага і Круглянскага раёнаў. Яны спаборнічалі ў бегу, плаванні, стральбе, гіравым спорце. Першае месца заняла каманда нашага раёна, другое – Шклоўскага, трэцяе – Магілёўскага, чацвёртае – Круглянскага.

– Адзначыць трэба лепшых гульцоў нашай дружыны –                Сяргея РУМЯНЦАВА, Васіля БУРАГА, Юрыя ЛЫСКО, – сказаў капітан каманды нашага раёна Аляксандр ЮШКЕВІЧ.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *