Толькі з дазволу

Захоўваць службовую ці грамадзянскую зброю, згодна арт. 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 г. № 63-З “Аб зброі” (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2012 г. № 360-З “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароту зброі і ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці”), можна з дазволу органаў унутраных спраў.

Замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства зброю, набытую на тэрыторыі нашай краіны, дазваляецца захоўваць 10 дзён па дазволу органаў унутраных спраў на яе набыццё. А знойдзеную ці кім-небудзь перададзеную, уласнікам якой грамадзянін не з’яўляецца, захоўваць нельга. Яе трэба неадкладна здаць у аддзел органаў унутраных спраў.

Захоўвацца зброя павінна ў бяспечных умовах і без доступу да яе старонніх асоб. Паляўнічыя агнястрэльная зброя з наразным ствалом, камбінаваная, спартыўная агнястрэльная зброя з наразным ствалом, боепрыпасы павінны захоўвацца ў месцы, якое абсталявана тэхнічнымі сродкамі сістэм ахоўнай сігналізацыі. Патрабаванні да захавання розных відаў зброі і боепрыпасаў устанаўлівае МУС, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам краіны.

Згодна Інструкцыі аб парадку арганізацыі працы па аказанні (выкананні) ахоўных паслуг Дэпартаментам аховы МУС, у тым ліку па абследаванні аб’ектаў, заяўку на абсталяванне тэхнічнымі сродкамі сістэм ахоўнай сігналізацыі можна падаць у падраздзяленне Дэпартамента аховы вусна, па тэлефоне, а таксама ў пісьмовым і электронным выглядзе. У заяўцы трэба назваць свае прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас, кантактныя тэлефоны, адрас аб’екта і неабходную ахоўную паслугу.

За падзрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў раённае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС.

Аляксандр ДУДКІН,

начальнік раённага

аддзялення Дэпартамента аховы.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *