У Шклове прайшла ХХ Міжрэгіянальная сустрэча ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане

шкловДзень памяці воінаўінтэрнацыяналістаў адзначаецца 15 лютага. А напярэдадні яго, 9 лютага, у Шклове прайшла ХХ Міжрэгіянальная сустрэча ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане з Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў.

Падчас жалобнага мітынгу дэлегацыі названых раёнаў, ганаровыя госці, у ліку якіх быў і Герой Савецкага Саюза Барыс Громаў, усклалі кветкі да падножжа памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, ушанавалі хвілінай маўчання светлую памяць баявых таварышаў, якія не вярнуліся з той вайны ці пайшлі з жыцця пасля яе. У гонар загінулых на афганскай вайне землякоў дзеці запусцілі ў неба белых галубоў.

Пад гукі ваеннага аркестра воіны-інтэрнацыяналісты прайшлі ўрачыстай калонай па цэнтральнай вуліцы Шклова, а кадэты неслі ў руках партрэты загінулых на афганскай вайне. На пляцоўцы перад раённым Домам культуры воіны 103-й асобнай мабільнай брыгады (Віцебск) прадэманстравалі гістарычную рэканструкцыю бою. У фае Дома культуры была разгорнута выстава фотаздымкаў і асабістых рэчаў воінаў-“афганцаў”. Удзельнікам баявых дзеянняў у Афганістане ўручаны юбілейныя медалі, у іх гонар дадзены канцэрт.

У той жа дзень у Шклове адбыўся ХХІХ Міждзяржаўны турнір па валейболе і міні-футболе, які прысвячаўся памяці загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота

Аляксандра ПАЎЛАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *