Небяспечная дарога

Два сур’ёзныя ДТЗ адбыліся на мінулым тыдні на тэрыторыі  нашага раёна.

Форд

Кіруючы аўтамабілем “Форд” на дарозе Шклоў-Прыгані-Бялынічы, жыхарка аг. Вялікая Машчаніца не ўлічыла асаблівасці дарожнага пакрыцця, стан транспартнага сродку і ўмовы надвор’я, не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет і сутыкнулася з дрэвам. У выніку ДТЗ вадзіцеля шпіталізавалі ў ЦРБ.

8 лютага а трэцяй гадзіне ночы ў дзяжурную службу РАУС паступіла паведамленне аб ДТЗ на 152-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Магілёў.

Вадзіцель грузавога аўтамабіля ГАЗ не справіўся з кіраваннем, наехаў на тросавую агароджу і тым самым часткова заблакаваў рух на хуткаснай аўтатрасе. Экіпаж АДАІ РАУС аператыўна выехаў на месца здарэння, былі прыняты неабходныя меры для ажыццяўлення бяспечнага праезду ўдзельнікаў дарожнага руху, пашкоджаны аўтамабіль перамешчаны ў бяспечнае месца.

Паважаныя вадзіцелі! Будзьце асабліва ўважлівыя пры кіраванні аўтатранспартам у складаных умовах надвор’я. У моцны снегапад і галалёд, па магчымасці, пастарайцеся адмовіцца ад паездак увогуле.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *