Грамадзянская сталасць

У аўторак, 13 лютага, усе выбарчыя ўчасткі для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання прынялі першых выбаршчыкаў. Аддаць свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты датэрмінова можна яшчэ і сёння з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

круг

У аўторак на Савецкім участку для галасавання   № 1 датэрмінова прагаласавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя КРУГЛІКАВА. Паводле яе слоў, яна заўсёды стараецца прагаласаваць датэрмінова, таму што асноўны дзень выбараў прыпадае на выхадны. І гэта не заўсёды зручна. А выканаць свой грамадзянскі абавязак яна лічыць першачарговай задачай.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Заўтра, 18 лютага,  у асноўны дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, участкі для галасавання будуць працаваць з 8.00 да 20.00.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *