Галасуюць за надзейных

У асноўны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання карэспандэнт газеты “Зара над Друццю” наведала Мічурынскі ўчастак для галасавання № 2, што размясціўся ў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бялынічы”.

З самай раніцы жыхары горада прыходзяць, каб аддаць свой голас за свайго кандыдата. За працэсам галасавання ўважліва сочаць двое назіральнікаў. 

выб1

Адным з першых прагаласаваць прыйшоў Сяргей ЧАЙКА.

– Загадзя ведаў, за каго прагаласую, ішоў на выбары толькі з пазітыўнымі думкамі і надзеяй, што будучыня краіны будзе лепшай, – пракаментаваў ён.

выб2

Прыходзяць на выбары і з маленькімі грамадзянамі нашай краіны.

– Шчыра кажучы, свой голас аддала за тых, каму давяраю, хто здаецца самым надзейным, – распавядае Ірына МАКЕЕВА.

На выбарчы ўчастак яна прыйшла з маленькай дачушкай.

выб3

А палове адзінаццатай гадзіны ў СШ № 2 пачаўся святочны кацэрт. Таксама для выбаршчыкаў адчынены буфет райспажыўтаварыства.

выб4

выб5

выб6

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *