Выбіраем дастойных

Сёння ў Беларусі праходзіць асноўны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

В4

Наш карэспандэнт з раніцы наведаў участак для галасавання Калінінскай выбарчай акругі № 15, які размясціўся ў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага. Старшыня камісіі Альбіна НАУМАВА паведаміла журналісту, што на іх участку 43 працэнты выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання, датэрмінова аддалі свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты раённага і Магілёўскага абласнога Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Члены камісіі адзначылі, што галасаванне на ўчастку праходзіць спакойна, назіральнікі выконваюць свой грамадзянскі абавязак.

У 10 гадзін раніцы ў актавай зале школы распачнецца святочны канцэрт, падрыхтаваны сіламі мясцовай мастацкай самадзейнасці.

Аднымі з першых у асноўны дзень галасавання выканаць свой канстытуцыйны доўг прыйшлі муж і жонка Наталля і Мікалай СТАРАВОЙТАВЫ.

В7

Свой голас за дастойных кандыдатаў у абласны і раённы Саветы дэпутатаў аддаюць Наталля НІКАЛАЕНКА і Таццяна КУНЕЦ.

В5

В6

Бюлетэні для ўдзелу ў галасаванні атрымлівае Пётр САСНОЎСКІ.

В1

(В) На ўчастку для галасавання працуе буфет райспажыўтаварыства.

В

В2

В3

***

Першым на Вішоўскім выбарчым участку прагаласаваў Аляксандр Старавойтаў. Актыўнае галасаванне пачалося з першых хвілін адкрыцця выбарчага ўчастка.

BA-HJS_LDQ0

JjvLVajXuKU

uqxpnnJrRzQ
6naMmE3hIhk

_33fim3QN78

Прадавец райста Алеся Старавойтава прапануе выбаршчыкам набыць прадукцыю райспажыўтаварыства.

Ewau56Ulbrg

Для пакупнікоў прадастаўлены шырокі выбар хлебабулачных кандытарскіх вырабаў уласнай вытворчасці райста.

7IDlc2bDMIo

***

Падведзены папярэднія вынікі датэрміновага галасавання на Магілёўшчыне. Як паведамілі ў абласной выбарчай камісіі, за пяць дзён датэрміновага галасавання ў Прыдняпроўскім краі прагаласавала больш 294 тысяч выбаршчыкаў, што складае 36,36% ад іх агульнай колькасці ў рэгіёне.

Па інфармацыі раённай выбарчай камісіі, на Бялыніччыне ўдзел у датэрміновым галасаванні прынялі крыху больш за 45 працэнтаў выбаршчыкаў.

***

На мандат дэпутата Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання (33 месцы) прэтэндуюць 63 кандыдаты.

***

Нагадаем, што кандыдатамі ў дэпутаты ў мясцовых Саветаў Беларусі дваццаць восьмага склікання зарэгістравана 22,2 тыс. чалавек. У агульнай колькасці паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.

Для галасавання на мясцовых выбарах створана 5870 участкаў, з якіх 250 – у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах стацыянара.

У спісы для галасавання ўключана 6 млн 929 тыс. 525 чалавек.

Маніторынг выбарчай кампаніі праводзяць 28 тыс. 624 нацыянальныя наглядальнікі, у ліку якіх прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў. Акрамя таго, ЦВК акрэдытавала 46 міжнародных наглядальнікаў – супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія працуюць у Беларусі. Больш за ўсё іх накіравалі пасольствы Літвы, Расіі і ЗША.

***

выб66

Выбаршчыкі на Савецкім участку для галасавання № 1, што размяшчаны ў РЦК, атрымліваюць свае бюлетэні.

выб34

Старшыня выбарчай камісіі Таццяна МЯКШЫНА.
выб55

выб57

У буфеце райспажыўтаварыства ёсць чым смачна пачаставацца.

выб73

выб88

Мікалай ЦЫБУЛЬСКІ прыйшоў на галасаванне с сынам Кірылам. Дарэчы, не ў першы раз.

выб90

***

Арганізавана і спакойна праходзіць галасаванне на Галоўчынскім участку № 8 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Для выбаршчыкаў, якія завіталі сёння на ўчастак, работнікі Галоўчынскага сельскага клуба і вучні школы зладзілі цікавую канцэртную праграму «Мая Радзіма Беларусь».

d55B0kl3AOk

u7S4in_xj_U

V4VARzDXwzE

zDPK1tazw1A

***

1

Члены ўчастковай выбарчай камісіі па заяве выбаршчыкаў выязджаюць на правядзенне галасавання на доме.

5

Для многіх бялынічан удзел у выбарах дэпутатаў – сямейная справа.

9

Бліжэй да поўдня актыўнасць выбаршчыкаў павялічвалася.

***

hMqpC9WYSdg

Вучні Вішоўскай СШ працавалі падчас выбараў валанцёрамі, праводзілі выбаршчыкаў да месца паседжання камісіі.

UXcwY6RZw1U

На Лямніцкім участку для галасавання шмат выбаршчыкаў — пенсіянеры, таму да іх члены выбарчай камісіі завітвалі дадому. З чарговага рэйса вярнуліся Валянціна Швеева і Уладзімір Каралёў.

qIJsQyvjssM

Выбаршчыкі з Лямніцы маглі пазнаёміцца з выставай-продажам падзелак з папяровых трубачак і набыць сабе сувеніры.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *