Руплівыя ў працы, лепшыя ў спорце

У Бялынічах прайшла ХІ абласная зімовая спартакіяда сярод сельскагаспадарчых раёнаў, холдынгаў, арганізацый, аб’яднанняў, работнікаў і кіраўнікоў АПК.

белын

Спаборніцтвы праходзілі на трох пляцоўках: у ФАКу “Друць”, СШ № 1 і № 2. У    першы дзень спартакіяды спартсмены-аматары змагаліся за перамогу ў лыжных гонках, гіравым спорце,    кулявой стральбе, дартсе, плаванні і шашках. У другі дзень былі разыграны ўзнагароды ў лыжнай эстафеце і перацягванні каната, а таксама прайшлі фіналы па валейболе і настольным тэнісе.

Падчас цырымоніі закрыцця дыпломы і кубкі пераможцам і прызёрам спартакіяды ўручылі кіраўнік раёна Мікалай КАДАЦЕНКА, старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый СЯМЁНАЎ, старшыні абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар ГЕЙДЭЛЬ і раённай арганізацыі прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, дырэктар раённага цэнтра фізкультурна- аздараўленчай і спартыўнай работы Таццяна ЧАРНОВА, галоўны суддзя спаборніцтваў Мікалай МАКАРАНКА.

Па выніках спартакіяды першае месца ў агульна-камандным заліку заняла зборная Магілёўскага раёна, другое – Кіраўскага, трэцяе дасталася прадстаўнікам Чавускага.

Дружына Бялыніччыны паказала годны вынік – восьмае месца сярод дваццаці васьмі каманд-удзельніц. На рахунку бялынічан першае месца ў камандных спаборніцтвах па гіравым спорце і трэцяе – па настольным тэнісе.

У асабістым заліку трэцяе месца ў плаванні заняла Ірына ПАЦЮПІНА, у гіравым спорце на другую і трэцюю прыступкі п’едэстала гонару ўзняліся, адпаведна, Станіслаў МЯДЗВЕДЗЕЎ (вагавая катэгорыя да 90 кг) і Юрый ГЛУШАКОЎ (звыш 90 кг). У спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод жанчын сярэбраным прызёрам стала Марына ШАБУСАВА.

Акрамя асноўных відаў спаборніцтваў, спартсмены ацэньваліся па шэрагу пазаконкурсных намінацый: лепшая экіпіроўка каманды, самы малады і ўзроставы ўдзельнікі, за волю  да перамогі, “Міс Спартакіяда”, самы лепшы спартсмен і іншыя.

Фотарэпартаж са спартакіяды

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота аўтара,

Міхася КАРПЕЧАНКІ,

Алены БЫКАВАЙ, Марыі ШУТ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *