Незаконна атрымана больш за 40 тыс. рублёў

У выніку праведзенай Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверкі магілёўскага ТДА “Коммунальник МК” выяўлены шэраг праблемных пытанняў і парушэнняў заканадаўства ў сферы аказання жыллёва-камунальных паслуг.

Гэтым таварыствам за апошнія тры гады было незаконна атрымана больш за 40 тыс. рублёў бюджэтных сродкаў на пакрыццё расходаў па тэхнічным абслугоўванні жыллёвага фонду і ліфтаў. Па выніках праверкі грошы добраахвотна вернуты ў бюджэт.

Больш за 80 тыс. рублёў адлічэнняў насельніцтва на капітальны рамонт былі выкарыстаныя таварыствам не па мэтавым прызначэнні.

У поўным аб’ёме не былі складзены дагаворы на прадастаўленне насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг, не вёўся належны ўлік затрат па іх аказанні, не дакладна размяркоўваліся выдаткі на электраэнергію, якія пакрывалі ўласнікі нежылых памяшканняў на асвятленне месцаў агульнага карыстання і працу абсталявання.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *