Ушанаваны юбіляр

У РАУС стала добрай традыцыяй віншаваць са знакавымі святамі заслужаных супрацоўнікаў.

Безимени-1

Шмат цёплых слоў днямі прагучала на адрас Юрыя ВАЙТОВІЧА, які больш за 20 гадоў служыў у райаддзеле міліцыі і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

З нагоды юбілею Юрыя Пятровіча запрасілі ў сцены роднай установы. Там ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік штаба РАУС Дзмітрый ІГНАТОВІЧ і старшыня савета раённай пярвічнай арганізацыі ветэранаў Аляксандр ЮШКЕВІЧ уручылі юбіляру прывітальны адрас  і падарункі ад РАУС і абласной арганізацыі ветэранаў АУС і УС. Таксама шчырыя словы віншаванняў і кветкі падарылі Юрыю Вайтовічу былыя калегі.

Міхаіл НЯМЫЦЬКА,

намеснік начальніка РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *