Талент адзначаны на рэспубліканскім узроўні

НизовцовШасцікласнік СШ №2 Яўген НІЗАЎЦОЎ увайшоў у лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшыя апавяданне, верш і малюнак, прысвечаныя 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Яўген захапляецца  маляваннем, наведвае заняткі ў дзіцячай школе мастацтваў. Паўдзельнічаць у конкурсе прапанаваў класны кіраўнік Юрый ЛЫЧКОЎСКІ.

Хлопчык атрымаў спецыяльны Дыплом у намінацыі “Малюнак”  і каштоўны падарунак ад камандуючага ВПС і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Ігара  ГОЛУБА.

Таксама арганізатары конкурсу правялі для юных пераможцаў азнаямляльную экскурсію па музеі гісторыі Вялікай  Айчыннай вайны.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *