У імя памяці

З нагоды 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама да Дня абаронцаў Айчыны ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны ўручылі памятныя медалі.

дед

 

Ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА, намеснік старшыні райвыканкама Алена КОТАСАВА завіталі да ветэранаў вайны, каб павіншаваць іх са святам і ўручыць медалі да 100-годдзя Узброеных Сіл нашай краіны.

11 ветэранаў вайны атрымалі медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”. Гэта – Цімафей ГАНЧАРОЎ, Віктар АРЖАНІКАЎ, Міхаіл КУЛЯШОЎ, Сяргей МАРАЗЕВІЧ, Яўген ЖАЎРЫД, Еўдакія ВЕРХАЎЦОВА, Яўген ДАСЕВІЧ, Фёдар ПЫЖ, Майя ЧОРНАЯ, Вера ПАНЦЮХОВА і Тадэвуш ЦЫМБАРЭВІЧ.

– Мы ўдзячныя гэтым людзям за іх уклад у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і мірнае неба над намі. Іх мужнасць і самаахвярнасць ніколі не будуць забытыя, – адзначыла Алена Котасава.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *