Адны п`юць, другія куляюцца…

Амаль кожны дзень на дарогах раёна выяўляюцца факты парушэння ПДР.

9 лютага на ўчастку аўтадарогі Ізобішча-Навасёлкі экіпаж АДАІ РАУС затрымаў вадзіцеля “Фальксвагена” з прыкметамі алкагольнага ап’янення. Ад праходжання агляду на прадмет ужывання спіртнога той адмовіўся. У выніку, шафёр быў адхілены ад кіравання транспартным сродкам.

Згодна ч. 1 арт. 18.16 КаАП РБ, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага, таксікалагічнага  альбо наркатычнага ап’янення ці пасля ўжывання псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і іншых адурманьваючых сродкаў, а таксама перадача кіравання транспартам такой асобе, роўна як і адмова праходзіць агляд на прадмет выяўлення ап’янення, цягнуць накладанне штрафу  памерам ад 50 да 100 б.в. з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на 3 гады.

Увечары 10 лютага ДТЗ адбылося на аўтадарозе Свяцілавічы-Лебядзянка-Бялевічы. Жыхарка Магілёўскага раёна не справілася з кіраваннем аўтамабіля “Сітраен”, з’ехала ў кювет і перакулілася. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *