Нішто не забыта

Урачысты канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прайшоў у РЦК.

аржПадчас мерапрыемства з надыходзячым святам усіх прысутных павіншаваў ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай  ГАМОЛКА. Таксама ён уручыў медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” ветэрану  Вялікай Айчыннай вайны Віктару АРЖАНІКАВУ. Ветэран распавёў слухачам пра пачатак вайны, ваенныя падзеі 1941-1945 гадоў, у якіх Віктар Паўлавіч непасрэдна ўдзельнічаў.

Павіншаваў са святам прысутных і намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ, які пажадаў усім здароўя і мірнага неба над галавой і ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама вядучаму спецыялісту групы прызыву на ваенную службу аб’яднанага ваеннага камісарыята Людміле НАБОКАВАЙ.

Выдатную музычную праграму падарылі прысутным артысты РЦК, а таксама арт-група “Беларусы”.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *