Пешаход, будзь уважлівым!

Па 28 лютага супрацоўнікі АДАІ РАУС праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў.

Асаблівая ўвага скіравана на аварыйныя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі і месцы масавага знаходжання людзей. Ва ўсіх навучальных установах раёна і на прадпрыемствах супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычныя  гутаркі па недапушчэнні і папярэджанні парушэння ПДР пешаходамі. У першую чаргу гэта датычыцца тых выпадкаў, калі пешыя ўдзельнікі дарожнага руху груба ігнаруюць Правілы, пры пераходзе вуліцы не ўпэўніваюцца ў адсутнасці блізкага транспарту альбо таго, што вадзіцелі ўступаюць ім  дарогу. Таксама пагаршаюць адэкватнае ўспрыманне дарожнай абстаноўкі адзетыя навушнікі і шчыльныя капюшоны верхняй вопраткі, вельмі папулярныя сярод моладзі.

Дарэчы, за мінулы год на тэрыторыі нашага раёна адбыліся 4 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у выніку якіх 1 чалавек загінуў, трое атрымалі раненні.

Яшчэ раз нагадваем пешаходам аб неабходнасці строга выконваць правілы ПДР, а ў цёмны час сутак у абавязковым парадку выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы. Вадзіцеляў заклікаем быць асабліва ўважлівымі падчас руху па населеных пунктах і пры пад’ездзе да іх!

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *