Заахвоцілі будучых выратавальнікаў

ромаДнямі супрацоўнікі РАНС правялі раённы этап конкурсу “Школа бяспекі – 2018” .

Удзельнікам яго трэба было адказаць на пытанні ў галіне бяспекі жыццядзейнасці і разабраць парадак неабходных дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях. Яны спаборнічалі ва ўзроставых групах: 1-4, 5-7 і 8-11 класы.

Сярод удзельнікаў 1-4   класаў лепшай стала Ксенія ПАПОВА (Вішоўская СШ), другое месца заняў Раман КАСПЯРОВІЧ (Галоўчынская СШ), трэцяе дасталося Юліі НАЎГАРОДЦАВАЙ (Цяхцінскі ВПК ДС СШ).

Сярод вучняў 5-7 класаў перамагла Юлія МІХАЛЬКОВА (СШ № 2), другое месца заняў Мікіта ДРАЗДОЎ (Запольская СШ), трэцяе – Дзіяна НІКІЦЁНАК (Цяхцінскі ВПК ДС СШ).

Паміж старшакласнікамі прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца ў Алісы БЕЙЗЕРАВАЙ (СШ № 2), другое – у Мікіты КУШНЯРОВА (Машчаніцкая СШ), трэцяе атрымаў Аляксей МАСЛЯНКОЎ (Свяцілавіцкі ВПК ДС СШ).

Пераможцам уручылі дыпломы і памятныя сувеніры.

Конкурс паказаў, што вучні добра валодаюць асновамі бяспекі жыццядзейнасці, ведаюць, як паводзіць сябе пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а некаторыя з іх мараць звязаць сваю будучую прафесійную дзейнасць з пажарнай справай.

– Такі конкурс праходзіць ужо не першы год, – распавядае інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ. –  Лічу, што ён з’яўляецца карысным для дзяцей. Падчас падрыхтоўкі вучні авалодваюць асноўнымі ведамі па бяспецы жыццядзейнасці, якія потым могуць спатрэбіцца ім у жыцці.

Вучні, якія занялі першыя месцы ў сваіх узроставых групах, прадставяць раён на абласным этапе конкурсу “Школа бяспекі – 2018”, які ў хуткім часе пройдзе ў Магілёве.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *