Калектыў ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” адзначыў 35-годдзе з дня заснавання прадпрыемства

Калектыў ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” адзначыў 35-годдзе з дня заснавання прадпрыемства.

завод 024

З гэтай нагоды ў РЦК прайшла ўрачыстая праграма, падчас якой на адрас калектыву завода, лепшых яго работнікаў і спецыялістаў прагучала шмат цудоўных віншавальных і падзячных за добрасумленную працу слоў. А выказалі іх дырэктар ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” Юрый МАРЦІНКОЎ, намеснік генеральнага дырэктара Магілёўскага дзяржаб’яднання “Мясамалпрам” Уладзімір РАМАШКЕВІЧ, намеснік старшыні райвыканкама Алена КОТАСАВА, загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела абкама прафсаюза работнікаў АПК Генадзь ШПАКОЎСКІ, начальнік фінансавага  аддзела камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магаблвыканкама Вольга ПРЫСТРОМСКАЯ, а таксама прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый: дырэктары ААТ “Гомельскі бялкова-тлушчавы камбінат” Віктар НЯВЕЙКАЎ, замежнага прадпрыемства “Біаваст Ліда” Вольга КАНАНОВІЧ, індывідуальны прадпрымальнік Алена ШЫЦІКАВА, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ПМК № 241 Таццяна ЛІСОЎСКАЯ.  

— Паспяховая праца ў сучасных умовах, – звярнуўся да прысутных Юрый Марцінкоў, – запатрабоўвае ад усіх нас не толькі зладжанасці, прафесіяналізму, асабістай адказнасці, але і пастаяннага пошуку новых шляхоў развіцця і дзейнасці, абнаўлення, асваення перадавых тэхналогій, выкарыстання найноўшага абсталявання. Мы выбралі правільны шлях, аб чым сведчаць не толькі аб’ёмы вытворчасці прадукцыі завода, што з’яўляецца канкурэнтаздольнай на знешнім рынку, але і высокая заработная плата завадчан, якая за мінулы год у сярэднім склала крыху больш за 1150 рублёў, і тое, што наша доля ў аб’ёме экспартных паставак раёна перавышае 50 працэнтаў, і дастаткова значны сацыяльны пакет для работнікаў, уключаючы і блок разнастайнай культурнай праграмы.

Прадпрыемства падыйшло да чарговага этапу сваёй мадэрнізацыі: зараз прадпрымаюцца крокі для набыцця ў Кітаі неабходнага абсталявання, якое дазволіць павялічыць вытворчыя магутнасці завода амаль у два разы.

Юрый Марцінкоў падкрэсліў, што самым вялікім багаццем таварыства з’яўляецца яго калектыў, людзі. І не важна, кім хто з іх працуе, вызначальнае ў гэтых адносінах – як работнік выконвае свае прафесійныя абавязкі, які паказвае вытворчы вынік.

З нагоды юбілею пратэінавага завода дзясяткі лепшых рабочых і спецыялістаў адзначаны ганаровымі граматамі, падзякамі, а ўсе 53 члены калектыву і ветэраны-пенсіянеры атрымалі падарункі. Сярод узнагароджаных загадчык склада Пётр ВАРАПАЕЎ (Ганаровая грамата Магаблвыканкама), лабарант Ніна КАЛЯСНЁВА, вадзіцелі спецмашын Канстанцін МАЦКЕВІЧ і Віктар КАЗЛОЎСКІ (ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама), Ігар КУЛЯШОЎ (Ганаровая грамата райвыканкама), Алена КАВАЛЁВА (Ганаровая грамата райсавета дэпутатаў). Шэраг работнікаў прадпрыемства за добрасумленную працу адзначаны ганаровымі граматамі Магілёўскага дзяржаб’яднання “Мясамалпрам”, абкама прафсаюза работнікаў АПК, дырэкцыі ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод”: дэзынфектар Юрый КРАЎЦОЎ, апаратчыкі Канстанцін ХРАМАЖАНКОЎ, Віктар ГАНАКОЎ, Васіль АЎСЯНІК, аператары кацельні Сяргей БАРАВІКОЎ і Пётр ЗУБРЫЦКІ, токар Васіль ІВАНЮШАЎ, вадзіцелі Аляксандр ЗУБРЫЦКІ, Аляксандр БЕЛЬСКІ, лабарант Кацярына ГУРАНЁВА і іншыя.

завод 097

Адным са складнікаў моцы кожнага працоўнага калектыву з’яўляюцца асноватворныя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі. Падчас свята не былі абыйдзены ўвагай як былыя кіраўнікі прадпрыемства – Васіль ЦІТАЎЦОЎ і Уладзімір ШУПО, галоўны інжынер Валерый КАЙНАРА, так і ветэраны заводскага калектыву Васіль ГУРТАНАЎ, Міхаіл ТАРАНКОЎ, Лідзія КЛУБАЕВА, Ганна ЛАХТАНАВА, Раіса ДЗЕРБЯНЁВА, Міхаіл ЦІТАЎЦОЎ, Галіна КАВАЛЁВА, Алена МАСОЛ, Тамара ШАДЫШКОВА, Іосіф КАВАЛЁЎ, Віталь ЦАРКОЎНЫ, Іван СЯНКЕВІЧ, Святлана ЮДЗІНА.

…Час ніколі не стаіць на месцы. Высокія патрабаванні да якасці прадукцыі, што вырабляецца на заводзе, канкурэнцыя, пошук і асваенне новых рынкаў збыту яе… Усё гэта прымушае калектыў пратэінавага завода не спыняцца на дасягнутым, а пастаянна вучыцца, засвойваць перадавы вопыт і асвойваць сучасныя тэхналогіі. Сённяшняму пакаленню завадчан ёсць чым ганарыцца, як і ёсць на каго раўняцца. А гэта юбілейная дата стала для іх яшчэ адной прыступкай паступальнага руху наперад.

завод 005

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *