Бяспека на дарозе – галоўны абавязак усіх удзельнікаў дарожнага руху, і ў першую чаргу вадзіцеляў

Бяспека на дарозе – галоўны абавязак усіх удзельнікаў дарожнага руху, і ў першую чаргу вадзіцеляў. Асабліва заслугоўвае ўвагі тое, што многія з іх у выпадку чаго аказваюць дапамогу іншым.

Адзін з падпісчыкаў суполкі АДАІ РАУС сацыяльнай сеткі “Укантакце” Дзмітрый БУЛАНОВІЧ паведаміў аб выпадку, які нядаўна з ім адбыўся.

А восьмай гадзіне вечара ён праязжаў каля вёскі Нежкаў і на ўзбочыне дарогі заўважыў нерухомае цела чалавека. Вадзіцель спыніўся, каб аказаць пацярпеламу неабходную дапамогу, бо падумаў, што таго пераехала машына. Аказалася, на дарозе “прылегла адпачыць” жанчына і, калі не лічыць моцнага алкагольнага ап’янення, ніякіх іншых праблем у яе не было. Дзмітрый распытаў, дзе яна жыве і адвёз дадому.

Гэтым годным учынкам ён дапамог не толькі нядбайнаму пешаходу, але і камусьці з вадзіцеляў. Невядома, што магло б адбыцца на дарозе той марознай ноччу. Магчыма, у начной цемры  на жанчыну нехта наехаў бы, тым больш, што яна была без святлоадбівальнага элемента.

Паважаныя вадзіцелі! Будзьце ўважлівыя пры праездзе населеных пунктаў! Строга прытрымлівайцеся правілаў дарожнага руху, і вашы паездкі будуць бяспечныя.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *