Парушэнні ва ўстановах культуры

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў законнасць і эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ва ўстановах культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы” і “Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна”.

Выяўлена незаконнае атрыманне, нямэтавае і з парушэннем заканадаўства расходаванне сродкаў абласнога бюджэту на агульную суму звыш 18 тыс. рублёў, а таксама нерацыянальнае іх выкарыстанне метадычным цэнтрам на суму звыш 22 тыс. рублёў на набыццё дарагой мэблі.

Гэтымі ўстановамі былі дапушчаны шматлікія парушэнні заканадаўства пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак, вядзенні бухгалтарскага ўліку, касавых аперацый, прадастаўленні статыстычнай справаздачнасці і іншае.

Па выніках праверак бюджэтныя сродкі цалкам вернуты ў бюджэт, вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *