Адкрыты турнір па рукапашным баі сярод юнакоў і падлеткаў, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў у ФАКу “Друць”

Адкрыты турнір па рукапашным баі сярод юнакоў і падлеткаў, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў у ФАКу “Друць”.

цыб

У турніры прынялі ўдзел больш за 50 юных спартсменаў 6 каманд: клубаў “Сокал”, “Перасвет”, “Максімус”, “Рацібор” (усе – Магілёў), зборная горада Мінск і, вядома ж, каманда выхаванцаў МЦ “Ветразь”.

Хлопцы ўпарта рыхтаваліся да гэтых спаборніцтваў, на татамі выходзілі ўпэўнена і стараліся выканаць устаноўкі трэнера. Яны дэманстравалі прыгожыя амплітудныя кідкі, наносілі серыі ўдараў рукамі і нагамі, змагаліся ў партэры. Характарам і духам здабывалі перамогі, для кагосьці – чарговыя, а для некага і першыя ў спартыўным жыцці.

Добры вынік паказалі бялыніцкія спартсмены, выхаванцы педагога дадатковай адукацыі МЦ “Ветразь” Аляксандра ДАЛЖАНКОВА.

шауч

Пераможцамі спаборніцтваў у сваіх  вагавых катэгорыях сталі Яўген ШАЎЧАНОК (да 65 кг), Іван ГАЛІЦЫН (да 70 кг), Кірыл СТАРАВОЙТАЎ (да 60 кг), Яўген ЦЫБУЛЬСКІ (да 65 кг), Аляксандр БЯЗМЕН (да 75 кг), Вадзім КУНЦЭВІЧ (да 40 кг). Яны ўзнагароджаны дыпломамі раённага ваеннага камісарыята, залатымі медалямі і памятнымі кубкамі райарганізацыі рэспубліканскага ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

безм

Сярэбранымі прызёрамі спаборніцтваў сталі Данііл САПУНОЎ (да 50 кг), Яўген АРАХОЎСКІ (да 60 кг), Дзяніс САПУНОЎ (звыш 70 кг), Руслан ХРАМКОЎ (да 80 кг), бронзавымі – Марк ЧМІР (да 80 кг), Максім КЛУБАЁЎ (да 30 кг). Акрамя таго, Яўген Шаўчанок і Кірыл Старавойтаў адзначаны спецыяльнымі дыпломамі за лепшую тэхніку бою.

Цырымонію ўзнагароджання правялі ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА, намеснік старшыні федэрацыі армейскага рукапашнага бою, воін-інтэрнацыяналіст Валерый БЯЛУГА.

У такіх спаборніцтвах няма тых, хто прайграў. Кожны, хто выходзіў на татамі, змагаўся са сваімі страхам, лянотай, нерашучасцю і перамагаў. У першую чаргу, самога сябе.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *