Напярэдадні Дня міліцыі ў РЦК адбылося ўшанаванне лепшых супрацоўнікаў РАУС

Напярэдадні Дня міліцыі ў РЦК адбылося ўшанаванне лепшых супрацоўнікаў РАУС. На ўрачыстасці прысутнічалі ветэраны райаддзела міліцыі, родныя і блізкія міліцыянераў, прадстаўнікі мясцовай улады.

милиц 070

Адкрылася ўрачыстае мерапрыемства паказам тэматычнага фільма аб гісторыі і значных старонках дзейнасці раённага аддзела міліцыі. Затым з уступным словам да прысутных звярнуўся начальнік РАУС Сяргей КРАСНОЎ. Ён шчыра павіншаваў усіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ветэранаў службы з надыходзячым Днём міліцыі.  Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што галоўным крытэрыем працы РАУС быў і ёсць давер грамадзян.

– На нас ускладзена вельмі важная задача абараняць законныя інтарэсы грамадзян, берагчы іх спакой і, канечне ж, захоўваць гонар мундзіра. Людзі павінны не сумнявацца ў тым, што ў асобе супрацоўніка праваахоўных органаў знойдуць дапамогу і падтрымку, – сказаў ён. Затым Сяргей Красноў уручыў юбілейныя медалі “100 год міліцыі Беларусі” падпалкоўніку міліцыі Міхаілу НЯМЫЦЬКУ і “90 год Бялыніцкай міліцыі” начальніку АДАІ РАУС Максіму КУНДАЛЕВУ.

милиц 466

Граматай начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС быў узнагароджаны сяржант міліцыі Мікалай КАНАПЛЁЎ.

Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ павіншаваў прысутных з прафесійным святам і ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую адказную службу начальніку аддзялення ААПП Сяргею НІЗАЎЦОВУ.

милиц 121

Падзякі начальніка РАУС былі аб’яўлены першаму намесніку Аляксандру ДРАЗДОВУ, старшаму оперупаўнаважанаму аддзела крымінальнага вышуку Сяргею ВАЙЦЯНКОВУ, старшаму інспектару па дазваляльнай рабоце ААПП РАУС Аляксандру КРОЛУ і іншым.

Шмат слоў віншаванняў адрасаваў міліцыянерам ваенны камісар ваеннага камісарыята Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА. Ён нагадаў, што ў цяжкі для краіны час супрацоўнікі міліцыі плячом да пляча з вайскоўцамі змагаліся з ворагамі і зараз, у час мірны, цесна ўзаемадзейнічаюць. Ваенны камісар уручыў начальніку РАУС Сяргею Краснову юбілейны медаль “100 год Узброеным сілам Рэспублікі Беларусь”.

Па традыцыі, на свяце ўшанавалі і ветэранаў РАУС. Старшыня савета пярвічнай арганізацыі ветэранаў РАУС Аляксандр ЮШКЕВІЧ уручыў юбілейныя медалі “100 год міліцыі  Беларусі” былым супрацоўнікам Віктару ЛАБАНКУ і Мікалаю ЛАПО, аб`явіў падзякі Тамары РАКІЦКАЙ, Ігару ГУЗУ і іншым.

Хвілінай маўчання ўшанавалі супрацоўнікі міліцыі памяць загінулых на службе калег, а жонцы аднаго з іх, Валерыя ШУМІЛАВА, якая прысутнічала на мерапрыемстве, уручылі кветкі.

Святочны настрой прысутным падчас усяго мерапрыемства дарылі салісты РЦК, дзіцячы харэаграфічны калектыў “Созвездие”, удзельнікі народнага тэатра мініяцюр “Імпульс”, эстраднай вакальнай студыі “Колеры”, калектывы “Бялыніца” і “Славяне”.

милиц 428

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *