Ацанілі эфектыўнасць рэалізаваных інвестпраектаў

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці дадзена ацэнка эфектыўнасці рэалізаваных прамысловымі прадпрыемствамі вобласці інвестыцыйных праектаў па даручэннях Прэзідэнта (па мадэрнізацыі магутнасцей па вытворчасці цэменту, паперыасновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў, прадукцыі дрэваапрацоўкі, скураных тавараў).

Калегіяй адзначана, што належны сацыяльна-эканамічны эфект ад укладанняў у гэтыя інвестпраекты звыш 1 млрд долараў ЗША пакуль не дасягнуты.

Для правераных арганізацый характэрны зрыў тэрмінаў рэалізацыі інвестпраектаў, недазагрузка вытворчых магутнасцей, у шэрагу выпадкаў неэфектыўнае іх выкарыстанне, няздольнасць самастойна разлічвацца па крэдытах, незабеспячэнне выканання ўмоў аказання дзяржпадтрымкі, цяжкасці са збытам прадукцыі, стратная дзейнасць. Меркаваныя тэрміны акупнасці большасці інвестпраектаў пры існуючых тэмпах развіцця мадэрнізаваных арганізацый не адпавядаюць сучасным патрабаванням і неапраўдана зацягнуты.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта

дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *