«Адкрыйце, праверка!»

У чарговы раз нагадваем, што, згодна з арт. 19 Закона “Аб пажарнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”, кожны грамадзянін павінен ведаць і выконваць патрабаванні пажарнай бяспекі ў побыце і вытворчай дзейнасці, аказваць пасільную дапамогу па ліквідацыі пажараў.

Уласнікі кватэр, дамоў і кватэранаймальнікі абавязаны прадастаўляць магчымасць службовым асобам органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду і прадстаўнікам пазаштатных пажарных фарміраванняў праводзіць пажарна-тэхнічныя абследаванні жылых і падсобных памяшканняў у парадку, устаноўленым заканадаўствам РБ.

За мінулы перыяд бягучага года ў раёне адбылося 5 пажараў, у 2017 годзе, адпаведна, – 5, у адным з якіх загінуў чалавек.

У раёне штогод праводзяцца пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, гібелі людзей. У іх задзейнічаны суб’екты прафілактыкі, якія праводзяць абследаванне ўсіх домаўладанняў і кватэр раёна. На дадзены момант супрацоўнікамі РАНС праведзена пажарна-прафілактычная работа ў 1102 домаўладаннях, з якіх 8 гаспадароў іх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

На тэрыторыі населеных пунктаў праводзяцца сельскія сходы, на якіх прысутным распавядаюць пра сітуацыю з пажарамі на тэрыторыі вобласці і раёна, прыводзяць канкрэтныя прыклады, нагадваюць правілы бяспечных паводзін у побыце і на працоўных месцах.

Марыя БЕГЛЯКОВА,

курсант УГА МНС РБ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *