Дзеянні пры выяўленні выбуховых прыстасаванняў

Пры знаходжанні падазронага скрутка, каробкі ці пакета, у якіх бачныя  правады, батарэйкі, механічны ці электронны гадзіннік, і ўсё гэта абматана скотчам ці ізаляцыйнай стужкай, трэба прытрымлівацца правіл бяспекі, бо, магчыма, гэта выбуховае прыстасаванне.

Самастойна разбіраць гэтыя прадметы ні ў якім разе нельга. Неабходна адысці далей ад небяспечнай знаходкі, папярэдзіць людзей побач і неадкладна патэлефанаваць у праваахоўныя органы і МНС па тэлефонах 102 і 101.

Падчас паездак у грамадскім транспарце звяртайце ўвагу на пакінутыя сумкі, партфелі, скруткі, цацкі і іншыя безгаспадарныя рэчы, у якіх могуць знаходзіцца самаробныя выбуховыя прылады. Не адкрывайце іх, не дакранайцеся рукамі, папярэдзьце людзей, якія стаяць побач, пра магчымую небяспеку. Неадкладна паведаміце пра гэта вадзіцелю транспартнага сродку, работнікам міліцыі.

Заходзячы ў пад’езд, звяртайце ўвагу на чужых людзей і незнаёмыя прадметы. Як правіла, выбуховая прылада ў будынку закладаецца ў падвале, на першым паверсе, каля смеццеправода ці пад лесвіцай.

Будзьце пільнымі і ўважлівымі: пры выяўленні невядомых прадметаў ці падазроных асоб тэлефануйце аператыўнаму дзяжурнаму праваахоўных органаў і ў МНС.

Аляксандр КРОЛ,

старшы інспектар ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *