Імгненная рэакцыя

У студзеньскую зімовую ноч жыхары дзевяціпавярховага жылога дома па Пушкінскім праспекце г. Магілёў спакойна спалі. А ў той час у магазіне “Перекрёсток”, размешчаным на першым паверсе, разгараўся пажар…

Трывожны сігнал аб узгаранні паступіў на пульт сістэмы перадачы паведамлення аб надзвычайных сітуацыях “Маланка” цэнтра аператыўнага ўпраўлення Магілёўскага абласнога УМНС у 01.08. Праз лічаныя хвіліны выратавальнікі былі на месцы здарэння. Гарэла гандлёвая зала крамы. Ачаг пажару знаходзіўся ў блоку электрычных разетак, да якіх былі падключаны халадзільныя вітрыны. Дзякуючы ранняму выяўленню пажару сістэмай “Маланка”, а таксама аператыўнасці ратавальнікаў, удалося мінімізаваць наступствы пажару: у гандлёвай зале пашкоджаны дзве халадзільныя вітрыны, закурана столь.

Дзякуючы “Маланцы” ў мінулым годзе папярэджаны 4 пажары ў грамадскім сектары. Назва гэтай сістэмы цалкам апраўдвае сябе – у выпадку небяспечнай сітуацыі (кароткага замыкання, узнікнення пажару і інш.) практычна імгненна сігнал пра яе паступае ў МНС. Як вядома, колькасць ахвяр і памер матэрыяльнай шкоды ў выніку пажару напрамую залежаць ад часу яго выяўлення і апавяшчэння выратавальнікаў.

Для ўласнікаў аб’ектаў, якія абсталяваны сістэмамі пажарнай аўтаматыкі, нагадваем, што ў цяперашні час Магілёўскае абласное УМНС праводзіць работу па перазаключэнні (заключэнні) дагавораў на маніторынг сістэмы “Маланка”.

Юрый МАРОЗАЎ,

старшы інспектар ІНіП РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *